ЮрДневник

Метки

Найти:

Подписаться на ЮрДневник

Для пользователей ЖЖ

зеркало ЮрДневника jurznak_by.
Будем рады друзьям!

ЮрЗаголовки


Звонитe Пишите Чувствуйте себя уверенно!
+375 172 009 008
ICQ: 409992407

ЮрДневник - віншаванне

Са Светлым Святам!

06.01.2009

Са Светлым Святам Нараджэння Хрыстова віншуем нашых сяброў, партнёраў і ўсіх праваслаўных хрысціян Беларусі!

Шчыра жадаем Вам сёння, і заўтра, і кожны дзень жыць у радасці, не дапускаць да сябе змрочных думак, сумленна  працаваць і дасягаць прафесійных вышынь, у кожнай нетыповай  сітуацыі бачыць не цяжкасці, а магчымасці. Шчасця і святла Вам!

Ваш ЮрЗнак

Шчаслівага 2009 года!

31.12.2008

Дарагія сябры, калегі, партнёры, віншуем Вас з новым 2009 годам, які пакіне ў мінулым цяжкасці і праблемы старога года, ды ўсім нам абавязкова прынясе новыя радасці і поспехі. Дасылаем Вам нашыя пажаданні ад шчырага сэрца і з народнага жывога слова:

Бывайце здаровы, як рыжак баровы,

Майце торбу грошай, жывіце ў раскошы,

Майце ўсяго даволі, а бяды ніколі!

Стары год канчаем, новы пачынаем

З ранняю вясною, з буйнаю травою

Ды з прыемным летам, ды з громам пры гэтым

Ды з восенню яснай, ды з долечкай шчаснай!

Бывайце здаровы, ды з усёй сям’ёю!

Ваш ЮрЗнак.

Нова радасць стала!

24.12.2008

Нова радасць стала, што йшчэ не бывала
Над Бэтлеемам ясна зорка свету заззяла!

Шаноўныя сябры, партнёры, калегі !
Ад шчырага сэрца віншуем Вас са Святам Божага нараджэння! Неістотна які каляндар мы выкарыстоўваем, бо Свята Божага нараджэння па сутнасці адно і мы яго адчуваем ужо сёння. Таму жадаем усім і кожнаму, незалежна ад канфесіі, святла і радасці, духоўнага і прафесійнага развіцця, шчасця і паразумення ў сям’і, поспехаў і плёну ў працы.

Ваша юрыдычная фірма “ЮрЗнак”