ЮрПаслугі

Найти:


Звонитe Пишите Чувствуйте себя уверенно!
+375 172 009 008
ICQ: 409992407

Тарыфы

Мы імкнемся ўсталяваць адэкватныя і справядлівыя цэны за нашы паслугі. Таму мы прымяняем зарэгістраваны тарыф для аплаты за кожную норма-гадзіну разам з сістэмай уліку кансультацыйных гадзін.

Для юрыдычных паслуг, якія аказвае юрыдычная фірма “ЮрЗнак”, зарэгістраваны тарыф у памеры 50 000 беларускіх рублей за норма-гадзіну. Пры ўжыванні такога тарыфа для ўліку часу, выдаткаванага на аказанне юрыдычнай паслугі, улічваюцца як асноўныя пры аказанні паслугі дзеянні (напрыклад, складанне пазовы ў суд), так і дадатковыя (напрыклад, вывучэнне апошняй судовай практыкі).

Паралельна мы прапаноўваем кліентам весці ўлік часу, які выдаткаваны на аказанне юрыдычных паслугаў, у кансультацыйных гадзінах. Пры гэтым улічваецца толькі час, неабходны на выкананне асноўных дзеянняў пры аказанні паслугі юрысту сярэдняй кваліфікацыі. Звычайна адна кансультацыйная гадзіна адпавядае па кошце дзвум норма-гадзінам.

Разам з тым мы рады прадаставіць нашым пастаянным кліентам зніжкі ў залежнасці ад аб’ема замоўленых паслуг, а таксама зніжкі пры заключэнні дамовы на аказанне юрыдычных паслуг у форме абанентскага абслугоўвання.

Для таго, каб забяспечыць для нашых кліентаў магчымасць кантраляваць правільнасць аплаты, мы вядзем улік часу кожнага з нашых супрацоўнікаў і па жаданні кліента рэгулярна прадстаўляем яму справаздачу аб усіх юрыдычных паслугах, аказанных яму у дадзены перыяд.