ЮрПаслугі
Найти:
Новые страницы ЮрДневника
ЮрЗаголовки
- О порядке распоряжения государственным жилищным фондом.
- О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь и признании утратившими силу некоторых законодательных актов Республики Беларусь и их отдельных положений по вопросам приватизации государственного имущества.
- Включено в Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь 29.07.2010
- Ресторану с Wi-Fi паспорт у клиента требовать не нужно?
- Белорусские власти до сих пор уточняют требования указа №60
- Белорусские компании могут размещать рекламу на зарубежных интернет-ресурсах - ОАЦ
- Сообщение пресс-службы Президента
- О внесении изменений в Указ Президента Республики Беларусь от 29 июня 2000 г. № 359.
- О порядке распоряжения государственным жилищным фондом
- Тарифная ставка будет расти
Пералік паслуг
Мы дапаможам Вам зарэгістравацца, прыняць на працу патрэбных супрацоўнікаў, правільна скласці гаспадарчую дамову, у выпадку неабходнасці адсудзіць грошы ў даўжніка за яго ж кошт, а таксама дадзім кансультацыі па іншых пытаннях гаспадарчай дзейнасці.
Дамовы і кантрактыПрафесійна распрацаваная дамова гарантуе абарону Вашых інтарэсаў. У той жа час выкарыстанне шаблонаў дамовы без юрыдычнага аналізу іх зместу можа мець непрыемныя і дарагія наступствы. Напрыклад, пры адсутнасці адной з істотных умоваў дамова можа быць прызнана незаключанай. Акрамя таго, важна да падпісання дамовы, пякую прапануе кантрагент, ацаніць яе перавагі і рызыкі і пры неабходнасці прапанаваць свае змены шляхам складання пратакола змяненняў. Гэта дазволіць пазбегнуць непрыемных сюрпрызаў, напрыклад, аб высокім памеры штрафу за малаважнае парушэнне ўмоў дамовы альбо аб непажаданых умовах датэрміновага скасавання дамовы..
1. Складанне гаспадарчых дамоваў, у тым ліку знешнегандлёвых кантрактаў з перакладам на замежную мову (англійскую ці нямецкую).).
2. Візіраванне і/ці падрыхроўка пратаколаў змяненняў да гаспадарчых дамоваў.
Пры візіраванні дакументаў юрыст кампаніі прастаўляе на іх штамп фірмы і асабісты подпіс, што пацвярджае адпеведнасць дакумента патрабаванням заканадаўства. Пры гэтым юрыст не ацэньвае мэтазгоднасць здзелкі, але звяртае ўвагу кліента на рызыкоўныя палажэнні дамовы і пры неабходнасці складае заключэнне, у якім пазначае такія няпэўныя палажэнні дамовы і прапануе альтэрнатыўныя варыянты іх выкладання.
h3>3. Прававое суправаджэнне перамоваў з кантрагентами.
Кадравае справаводства
Правільнасць вядзення кадравай дакументацыі прыемней і танней праверыць з дапамогай юрыста, чым падчас праверкі Міністэрства працы, бо парушэнні заканадаўства аб працы могуць мець вынікам накладанне штрафу ў памеры да трохсот базавых велічынь. Больш таго, парушэнні пры азначэнні тарыфных разрадаў і іншых элементаў аплаты працы могуць сказіць памер падаткаабкладанага прыбытку. Акрамя таго, няправільнае складанне дакументаў можа ўскладніць абарону інтарэсаў Вашай арганізацыі ў выпадку канфлікта з работнікам. Напрыклад, няправільна складзены загад аб накладанні дысцыплінарнага спагнання, на падставе якога працаўнік быў звольнены, можа пацягнуць аднаўленне працаўніка на пасадзе ў судовым парадку і абавязак наймальніка выплаціць такому працаўніку сярэдні заробак за час змушанага прагула..
1. Кадравы аудыт – аналіз кадравых дакументаў і іншых дакументаў у галіне працоўнага права з падрыхроўкай юрыдычных заключэнняў.
2. Кансультацыі па прывядзенні кадравых дакументаў ў адпаведнасць з патрабаваннямі працоўнага заканадаўства.
3. Распрацоўка стандартных форм дакументаў для афармлення, змянення, скасавання працоўных зносін, прыцягнення работнікаў да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці, усталявання систэмы матэрыяльнай адказнасці на прадпрыемтсве.
Судовая работа
Удзел юрыста ў судовым працэсе для абароны Вашых інтарэсаў дазваляе значна скараціць час да вырашэння спрэчкі, дзякуючы складанню працэсуальных дакументаў з улікам спецыяльных патрабаванняў, максімальна эфектыўна выкарыстаць працэсуальныя інструменты (напрыклад, заяўленне сустрэчнай пазовы, хадатайніцтва аб прымяненні мер забеспячэння пазовы), а таксама не дапусціць недобрасумленныя дзеянні іншых ўдзельнікаў працэсу, што ў выніку спрыяе выпашэнню спрэчкі на Вашу карысць.
1. Складанне пазовы і/ці адказу на пазову, заявы аб судовым прыказе, іншых працэсуальных дакументаў..
2. Прадстаўніцтва ў Гаспадарчых судах Рэспублікі Беларусь, таксама ў арбітражных судах ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі..
Кансультацыі
1. Кансультацыі па пытаннях атрымання ліцэнзій (спецыяльных дазволаў) на некаторыя віды дзейнасці.
Мы прадстаўляем інфармацыю аб працэдуры атрымання спецыяльных дазволаў на ажыццяўленне відаў дзейнаці, якія патрабуюць ліцэнзіі, у тым ліку инфармацыю аб тым, ці патрабуе абраны Вамі від дзейнасці ліцэнзіі, які ворган выдае ліцэнзію, якія ўмовы неабходна выканаць для атрымання ліцэнзіі і якія дакументы прадставіць. Пры неабходнасці мы падтрыхтуем дакументы, неабходныя для атрымання ліцэнзіі, калі іх складанне патрабые юрыдычных ведаў.
2. Кансультацыі па пытаннях атрымання сертыфікатаў адпаведнасці, пасведчанняў аб дзяржаўнай гігіенічнай рэгістрацыі.
3. Складанне запытаў у органы дзяржаўнага кіравання.
На жаль, пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці часам выяўляюцца прабелы альбо неадпаведнасці ў заканадаўстве. Для выбара варыянта дзеянняў у такім выпадку найбольш надзейным арыентырам з’яўляецца пісьмовае тлумачэнне ад воргана дзяржаўнага кіарвання ў адпаведнай сферы. Мы дапаможам Вам юрыдычна правільна скласці запыт для таго, каб атрымаць адказ аб афіцыйнай пазіцыі адносна палажэнняў нарматыўна-прававых актаў па важных для Вас пытаннях.
4. Кансультацыі па іншых пытаннях грамадзянскага, адміністратыўнага, мытнага і падатковага права.
Мы даём кансультацыі па розных пытаннях ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў галіне грамадзянскага, адміністратыўнага, мытнага, падатковага права з прадстаўленнем кліенту пісьмовых заключэнняў.
Дапамога пры рэгістрацыі і ліквідацыі
Толькі юрыст можа папярэдзіць Вас аб скрытых недахопах арганізацыйна-прававых форм і параіць аптымальную форму для заснавання ці пашырэння бізнэса з улікам Вашых прыярытэтаў і планаў. Напрыклад, далёка не ўсе заснавальнікі прыватных унітарных прадпрыемстваў усведамляюць, што унітарнае прадпрыемства ёсць найменш гібкай аргнаізацыйна-прававой формай і рыхтуе мінімальныя магчымасці і найбольшыя цяжкасці для продажу ці рэарганізацыі бізнэсу. Акрая таго не менш важна скласці заснавальныя дакументы з улікам інтарэсаў і планаў заснавальнікаў, каб пазбегнуць канфліктаў у далейшым, калі ўнесці змяненні ў заснавальныя дакументы без пагадненя паміж заснавальнікамі будзе нашмат цяжэй.
1. Прававая падтрымка пры рэгістрацыі камерцыйных арганізацый любой арганізацыйна-прававой формы.
2. Прававая падтрымка пры рэарганізацыі юрыдычных асобаў.
3. Прававая падтрымка пры ліквідацыі юрыдычных асобаў.
4. Кансультацыі па пытаннях карпаратыўнага права, прававая падтрымка пры вырашэнні спрэчак паміж заснавальнікамі камерцыйных арганізацый.
Абанентскае абслугоўванне



