Кампанія

Найти:


Звонитe Пишите Чувствуйте себя уверенно!
+375 172 009 008
ICQ: 409992407

Прынцыпы

У імкненні заваяваць і апраўдаць давер кліентаў юрыдычная фірма "ЮрЗнак" кіруецца правіламі, з якіх не павінна быць выключэнняў - гэта прынцыпы сумленнай працы.

Празрыстасць і справаздача

Перад пачаткам аказання паслуг мы высвятляем дакладны змест Вашага пытання і ўзгадняем з Вамі аб’ем і прыкладны кошт юрыдычных паслуг, пісьмова афармляем узгодненае заданне.
Па выніках кожнай кансультацыі мы выдаем пісьмовае заключэнне, акрамя тэрміновых вусных кансультацый.
Мы вядзем пісьмовы ўлік Вашых заявак і аказаных Вам паслуг, і рэгулярна прадстаўляем Вам поўную справаздачу стандартнай формы аб праведзенай працы.

Разумны і справядлівы кошт

Улік выкананай працы вядзецца ў норма-гадзінах і ў кансультатыўных гадзінах – умоўных адзінках, якія вызначаюць час, неабходны для аказання паслугі юрысту сярэдняй кваліфікацыі, які валодае базавымі ведамі па дадзеным пытанні.
Дзякуючы такой сістэме ўліку часу, выдаткаванага на аказанне паслуг, і гібкай сістэме зніжак, кошт нашых паслуг дыферэнцуецца ў залежнасці ад неабходнага ўзроўня кваліфікацыі юрыста – выканаўца, а таксама ў залежнасці ад аб’ёму аказваемых паслуг.

Адказнасць і прыватнасць

Мы гарантуем і забяспечваем прыватнасць і бяспечнасць прадстаўленай Вамі інфармацыі.
Дзякуючы сістэме падвойнага ўнутранага кантролю пры аказанні паслуг мы зніжаем верагоднасць памылак і гарантуем бясплатнае выпраўленне ўтоеных недахопаў.