Пра нас
Наш поспех вызначаецца поспехамі нашых кліентаў, таму галоўная мэта ТАА "Юрзнак" - садзейнічаць Вам у рэалізацыі Вашых ідэй, дапамагаць мінімізаваць рызыкі і максімальна выкарыстаць магчымасці пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці.Юрыдычная фірма «Юрзнак» ТАА створана ў 2007 годзе і аб’ядноўвае творчых і ініцыятыўных юрыстаў, сем з якіх маюць пасведчанні аб атэстацыі юрыста, выдадзеныя Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З 2 кастрычніка 2008 года ТАА «Юрзнак» зарэгістраваная ў якасці цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва на падставе рашэння Камітэта па пытаннях прадпрымальніцтва пры Дэпартаменце па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2008 г., пратакол №7 (Пасведчанне аб рэгістрацыі ў якасці цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва №54).
Пры аказанні юрыдычных паслуг мы памятаем аб галоўным – інтарэсах нашых кліентаў:
• Каб Вы маглі давяраць нашым парадам, мы абапіраемся на веданне закона і практыкі і прытрымліваемся спецыялізацыі ў вызначаных кірунках.
• Каб Вы ажыццявілі свае праекты як мага хутчэй, мы выкарыстоўваем адмысловае праграмнае забеспячэнне і індывідуалізуем загадзя падрыхтаваныя стандартныя распрацоўкі.
• Каб Вы ведалі, за што плаціце, мы ўжываем выразную і празрыстую сістэму ўліку працоўнага часу і ўсталёўваем разумныя расцэнкі.
• і, нарэшце, каб Вам было зручна да нас прыйсці, мы размясціліся ў самім цэнтры Мінска – на ўтульнай вуліцы Рэвалюцыйнай (дом 9 офіс 3).
Нашы рэквізіты:
Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Юрзнак”
Юрыдычны адрас: 220030 г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, д. 9 офіс 3
Банкаўскія рэквізіты: р. 3012000639001 у ЗАТ «Белсвісбанк» код 175, РКЦ №9 г. Мінск, вул. Я.Купалы, 25
Ліцэнзія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на аказанне юрыдычных паслуг № 02240/0068348 выдадзеная 23.10.2007, сапраўдная да 23.10.2012
УНП 190875812
Тэлефон/факс +375 17 2 009 008
E-mail: info @ jurznak.by ICQ 409992407
Інфармацыю аб юрыдычнай фірме «Юрзнак» можна атрымаць таксама ў міжнародным даведніку EU Lawyers and Solicitors Directory.
