Дробязь, а…
Пастанова Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь “О свидетельстве на товарный знак” зацвердзіла форму сведчання на таварны знак і пералік яго неабходных рэквізітаў. Пастанова досыць свежая - ад 12 студзеня 2010 г. N 2.
Асноўнай дадатнай рысай, на наш погляд, можна назваць тое, што як мінімум рэквізіты ў дакуменце будуць прыводзіцца на беларускай мове. А вось ужо найменні і імёны ўласныя - на той, на якой запаўнялася заяўка.
Неабходна адзначыць, што форма заяўкі, зацверджаная загадам Дзяржаўнага патэнтавага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2001 N 7, складзена на рускай мове. Але сам загад, нараўне з некаторымі іншымі актамі, датычнымі таварных знакаў, іх выкарыстання і рэгістрацыі, скасаваны пастановай дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2009 г. N 27. Магчыма, варта чакаць змен і ў форму заяўкі.
Радасна, што нарматыўных актаў, датычных ужывання не толькі рускай, але і беларускай мовы, становіцца больш. Магчыма ў хуткім часе нам прыйдзецца нават адмяніць зніжку за зварот на беларускай мове - так шмат іх будзе. Або наадварот павялічыць




