ЮрДневник

Метки

Найти:

Подписаться на ЮрДневник

Для пользователей ЖЖ

зеркало ЮрДневника jurznak_by.
Будем рады друзьям!

Звонитe Пишите Чувствуйте себя уверенно!
+375 172 009 008
ICQ: 409992407

ЮрДневник

В данном разделе мы сообщаем Вам о новостях законодательства, которые нельзя пропустить, а также делимся нашими открытиями, впечатлениями, достижениями.

Пра мінскія вуліцы, кіно і акцыі

Напярэдадні новага 2009 года Нацыянальны рэестр прававых актаў апублікаваў ажно сем выпускаў с нарматыўнымі прававымі актамі мясцовых органаў улады. Сярод апублікаваных дакументаў мы знайшлі некаторыя асабліва прыемныя для менчукоў для падтрымання святочного пераднавагодняга настрою.

З цікавых для менчукоў дакументаў можна адзначыць рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў №195 ад 19.11.2008 пра прысваенне назваў некаторым безназоўным вуліцам Мінска. Так, у раёне “Каменная горка” тры безназоўныя вуліцы атрымаюць мілагучныя беларускія назвы Налібоцкая, Люцынаўская і Лідская.

Не менш прыемна чытаць праграму развіцця кінасеткі у г. Мінску, зацвержданую рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў №185 ад 19.11.2008. Кінаманаў у новым годзе парадуюць новымі крэсламі і сучасным абсталяваннем (у “Перамозе”, “Аўроры”), заламі павышанай камфортнасці (“Масква”), а таксама разнастайным рэпертуарам і, спадзяемся, кінастужкамі не толькі для простага адпачынку, але і для разважання і эстэтычнай асалоды.

Верагодна, не такім прыемным, але ж вельмі карысным для жадаюцых узяць актыўны удзел у прыватызацыі будзе рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў №186 ад 19.11.2008, якім зацверждана Інструкцыя аб правядзенні конкурса па продажу акцый, якія знаходзяцца ва ўласнасці горада Мінска. Рашэнні аб продажы акцый прымае Мінгарвыканкам, а конкурсы праводзіць Мінскі гарадскі тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасці. Паведамленні аб правядзенні конкурса друкуюцца за трыццаць дзён да правядзення конкурса ў мясцовых перыядычных выданях. Інструкцыя вызначае пакет дакументаў, неабходны для удзелу ў конкурсе, парадак правядзення конкурса і падпісання дагавора куплі-продажу. Поўны тэкст інструкцыі можна прачытаць ў выпуску 306 НРПА

Записи которые могут заинтересовать


Оставить комментарий